Сёньня я размаўляў з адвакатам Надзеяй Станкевіч, якая ўчора прысутнічала падчас допыту Мікалая Аўтуховіча ва ўпраўленьні фінансавых рассьледаваньняў. Яна сказала, што яшчэ не заключыла дамову са сваякамі Аўтуховіча, але ўжо рэальна займаецца ягонай абаронай.
Паводле яе, справы аб ухіленьні ад уплаты падаткаў адносна прадпрымальнікаў сёньня вельмі распаўсюджаная зьява. Аднак што датычыць Мікалая Аўтуховіча, усё адбылося вельмі хутка: учора яго спачатку прызналі падазраваных па справе, а неўзабаве — абвінавачаным.
Справа супраць яго распачата паводле другой часткі артыкула 243 Крымінальнага кодэксу, што датычыць ухіленьня ад уплаты падаткаў і збораў, якое нанесла страты ў асабліва буйным памеры. Прадпрымальніку налічылі не заплачаных падаткаў — 679 мільёнаў рублёў — за два гады пасьля выхаду прэзыдэнцкага ўказу N4 — ад 1 траўня 2003 году — да 1 жніўня сёлета. Гэта — больш за 26 тысяч базавых адзінак. За гэта Мікалаю Аўтуховічу пагражае пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня, магчыма з канфіскацыяй маёмасьці.
Учора ў Горадню ва упраўленьне фінансавых рассьледаваньняў прыяжджалі разам Мікалай Аўтуховіч і дырэктар партнэрскай фірмы “Ніка-транс” Юры Лявонаў, якога ўвечары адпусьцілі. Сёньня Юры Лявонаў зноўку прыяжджаў у Горадню.
(Лявонаў:) “Сёньня вось спрабавалі трапіць у СІЗО, перадачу жонка Аўтуховіча сабрала, але сёньня непрыёмны дзень. У панядзелак з васьмі раніцы сказалі прыходзіць”.
Спадар Лявонаў сказаў, што ў калектыве сярод кіроўцаў таксовак аб арышце Аўтуховіча яшчэ ня ўсе ведаюць, але для ўсіх гэта нечаканасьць. Не чакаў крымінальнай справы супраць сябе і арышту таксама сам Мікалай Аўтуховіч, ён лічыць, што яго па сутнасьці заманілі. Вось што ён мне ўчора пасьпеў сказаць:
(Аўтуховіч:) “Папрасілі азнаёміцца з актам экспэртызы і прад’явілі абвінавачаньне, гэта значыцца, падманулі, будзем так казаць”.
Юры Лявонаў сказаў, што сьледчы запрасіў яго азнаёміцца з матэрыяламі экспэртызы па справе фірмы “Ніка-транс”. Адносна прыезду Аўтуховіча ён сказаў, што той можа прыехаць, калі захоча, але не настойваў на гэтым. Не чакаючы нічога кепскага, Аўтуховіч вырашыў таксама наведаць ўпраўленьне фінансавых рассьледаваньняў, дзе яго адразу затрымалі.