БРУСЭЛЬ. Міністар сельскай гаспадаркі Румыніі Георг Флутур заявіў, што вірус птушынага грыпу, знойдзены ў свойскіх птушак у дэльце Дунаю – той самы штам H5N1, ад якога памерлі 60 чалавек у Азіі з 2003 г. H5N1 перадаецца ад птушкі да чалавека, раней ён быў індэнтыфікаваны ў Турэччыне. Спэцыялісты занепакоеныя тым, што вірус можа перамяніцца ў штам, які можа перадавацца ад чалавека да чалавека. Тады пандэмія магла б за некалькі месяцаў забіць мільёны людзей. Міністры аховы здароўя краінаў Эўразьвязу зьбяруцца ў Люксэмбургу, каб абмеркаваць меры па запабяганьні патэнцыйнай пандэміі.