Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Расея не дамовіліся наконт Ірану


МАСКВА. Дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс і прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін правялі сёньня перамовы. Райс заявіла, што ЗША й Расея маюць “устойлівую аснову для сталага супрацоўніцтва”. Пуцін дадаў, што дзяржавы маюць агульныя інтарэсы ў сфэры барацьбы з тэрарызмам і стабілізацыі Аўганістану. Раней сёньня Райс і расейскі міністар замежных справаў Лаўроў прызналіся, што іхныя пазыцыі адносна ядзернай праграмы Ірану не супадаюць. Лаўроў сказаў, што ўсе чальцы Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі маюць правы на сваю ядзерную праграму. Аднак Райс падкрэсьліла, што Дамова накладае на іх яшчэ й абавязкі і што яна не выключае перадачы ядзернага дасье Ірану ў Раду Бясьпекі ААН. Расея ж лічыць, што на гэта няма падставаў. Дзяржсакратарка ЗША заявіла, што яе краіна не плянуе разьмяшчэньня новых вайсковых базаў на тэрыторыі Сярэдняй Азіі. Кандаліза Райс сёньня адведае Лёндан для сустрэчы з прэм’ерам Брытаніі Тоні Блэрам.
XS
SM
MD
LG