Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарадзіўся насьледны прынц Даніі


КАПЭНГАГЕН. Насьледная прынцэса Даніі Мэры нарадзіла сына. Хлопчык насьледуе дацкі трон пасьля свайго бацькі прынца Фрэдэрыка. 33-гадовая прынцэса – былая аўстралійская рыэлтарка Мэры Доналдсан -- ды прынц Фрэдэрык пакуль не абвясьцілі імя сына. Дацкія СМІ мяркуюць, што яго назавуць хрысьціянскім, традыцыйна дацкім каралеўскім імем. Дацкая каралёўская дынастыя зьяўляецца найстарэйшай у Эўропе. Яе радавод вядомы з Х ст., ад часоў вікінгаў.
XS
SM
MD
LG