Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку прайшоў рэфэрэндум


БАГДАД. У Іраку закрыліся выбарчыя ўчасткі. Сёньня там праходзіла галасаваньне па прыняцьцю нацыянальнай канстытуцыі. Прынятыя меры бясьпекі. 10 тыс. ірацкіх паліцыянтаў і жаўнераў абараняюць 6 тыс. выбарчых участкаў, сілы кааліцыі – у баявой гатовасьці. Межы краіны закрытыя, перасоўваньне паміж правінцыямі спыненае. Ваяўнікі з дапамогай выбуховага прыстасаваньня забілі трох ірацкіх жаўнераў ля Багдаду і напалі на групу паліцыянтаў ля Рамадзі. Аднак пакуль бясьпека падтрымліваецца. Курды і шыіты падтрымліваюць праект канстытуцыі, а вось суніты агулам выступаюць супраць. Яны баяцца, што фэдэралізацыя краіны прывядзе да яе распаду і пазбавіць сунітаў доступу да нафтавага багацьця краіны.
XS
SM
MD
LG