ЖЭНЭВА. Спэцдакладчыца ААН у галіне правоў чалавека Джын Зыглер заявіла, што вайскоўцы ЗША й Брытаніі не прапускалі ежу й ваду ў асаджаныя ірацкія гарады, што зьяўляецца парушэньнем міжнароднага права. На думку спн. Зыглер, падчас апэрацыяў у Фалюджы, Тэль-Афары й Самары, вайскоўцы выкарыстоўвалі абмежаваньне ў ежы й вадзе, каб прымусіць жыхароў пакінуць горад. Прадстаўнік амэрыканскіх сілаў у Іраку, падпалкоўнік Стыў Болан, адхіліў абвінавачаньне, заявіўшы, што дастаўцы ежы час ад часу заміналі ваенныя апэрацыі.