Мяркуецца, што ўдзельнікі 12 кілямэтровых маршаў з самых розных краінаў сьвету спачатку зьбяруцца ў сваіх унівэрсытэцкіх гарадках, а потым пойдуць калёнамі ў бок самых людных месцаў гарадоў – цэнтральных вуліцаў, плошчаў, паркаў.
Маладыя людзі апрануць майкі зь беларускай сымболікай, а таксама будуць трымаць у руках транспаранты зь беларускімі слоганамі.
Паводле Чарльза Шрома, заснавальніка і прэзыдэнта арганізацыі “Студэнты – за глябальную дэмакратызацыю”, якая базуецца ў ЗША, акцыя прымеркаваная да гадавіны мінулагодняга лукашэнкавага рэфэрэндуму, які быў ініцыяваны беларускім лідэрам з тым, каб працягнуць свой мандат.
“Кожны кілямэтар – гэта год кіраўніцтва Лукашэнкі, год пастаяннага парушэньня рэжымам міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека”. Як перакананы Чарльз Шром, мэтай маршу ёсьць спроба аказаць ціск на беларускае кіраўніцтва, а таксама натхніць беларусаў памножыць свае намаганьні ў будаўніцтве дэмакратыі ды аб’яднацца напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006.
Як піша брусэльскае выданьне "Euro-reporters", міжнародная студэнцкая акцыя салідарнасьці з дэмакратычнай Беларусьсю, часткай якой ёсьць заўтрашні 12-кілямэтровы марш, распачалася шэсьць месяцаў таму. За гэты час сабраныя пэўныя фінансавыя сродкі ў падтрымку беларускага моладзевага руху “Зубр”, праведзеныя іншыя мерапрыемствы.
Азэрбайджанец Азэры Азімаў, які навучаецца ў Стамбульскім унівэрсытэце, тлумачыць свой удзел у 12-кілямэтровым маршы наступным чынам:
(Азімаў: ) "Азэрбайджан і Беларусь маюць аднолькавыя праблемы. Таму нам вельмі лёгка эмацыйна зразумець беларускую сытуацыю. Мы хочам, каб усе краіны вызваліліся ад дыктатуры. Гэтым маршам мы таксама хочам прыцягнуць увагу грамадзкасьці і журналістаў да беларускіх праблемаў. Спадзяемся на вялікі рэзананс у прэсе”.
Што да брытанскага студэнта Саймана Бэнса, то ён заклікае сваіх сяброў узяць удзел у іншай акцыі, а менавіта ўвечары 16 кастрычніка выключыць электрычнае сьвятло ў сваіх дамах і запаліць сьвечы. Так як гэта будуць рабіць многія сумленныя людзі ў Беларусі.
“Вельмі сумна, што шмат маіх суайчыньнікаў ды жыхароў іншых краінаў ня ведаюць, што такое Беларусь. Гэта тым больш сумна, што Беларусь геаграфічна знаходзіцца побач з намі, аднак ня мае ні дэмакратыі, ні палітычнай ці журналісцкай свабоды” – сказаў у інтэрвію брусэльскаму выданьню "Euro-reporters" Сайман Бэнс.