КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка сёньня звольніў генэральнага пракурора Сьвятаслава Піскуна. Прычыны звальненьня пакуль не агучваюцца. Піскун нядаўна пачаў крымінальную справу супраць аднаго з палітычных хаўрусьнікаў Юшчанкі – былога сакратара Рады Бясьпекі Пятра Парашэнкі.