Выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак не хавае занепакоенасьці з прычыны гэтага рашэньня намесьніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Яўгена Сьмірнова:
(Гулак: ) “У папярэдніх працэсуальных дакумэнтах Вышэйшы гаспадарчы суд пацьвярджаў законнасьць нашай пазыцыі. Чаму цяпер ён зьмяніў сваю пазыцыю, нам незразумела. Ніякай матывацыі такой мэтамарфозе мы ня бачым у пастанове аб вынясеньні пратэсту. Застаецца спадзявацца на прэзыдыюм, хаця, здаецца, надзея вельмі туманная”.
Год таму падаткавікі вырашылі, што БХК мусіць заплаціць каля 200 тысяч даляраў падаткаў і штрафаў зь міжнароднай дапамогі ў межах праграмы ТАСІS. Між тым, раней Беларусь абавязалася не абкладаць падаткамі такую дапамогу. Акрамя таго, супраць кіраўніцы БХК Тацяны Процькі была заведзеная крымінальная справа аб нявыплаце падаткаў. Гэтая справа, паводле зьвестак, не закрытая дагэтуль.
У БХК заявілі, што рашэньне аб спагнаньні 200 тысяч даляраў падаткаў будзе, фактычна, азначаць закрыцьцё гэтай найбуйнейшай праваабарончай арганізацыі Беларусі.
З 2004 году ў краіне было зачынена каля пяцідзесяці грамадзкіх арганізацыяў, у тым ліку некалькі праваабарончага кірунку.