Мікалая Аўтуховіча запрасілі ў Горадню ва ўпраўленьне фінансавых расьсьледаваньняў, паводле яго, нібыта каб азнаёміць з вынікамі экспэртызы, але разам з гэтым прад''явілі абвінавачаньне. Яго некалькі гадзінаў не выпускалі з упраўленьня фінансавых расьсьледаваньняў, ён сказаў, што будзе адказваць на пытаньні сьледчага толькі ў прысутнасьці адваката.
А 17-й гадзіне прыехала адвакат прадпрымальніка Надзея Станкевіч. Мікалай Аўтуховіч сказаў мне ў гэты момант: яму далі зразумець, што могуць пасадзіць за краты на два месяцы — да суду.
Прадпрымальнік сказаў, што Прэзыдыюм Вышэйшага гаспадарчага суду нядаўна адмяніў рашэньне адносна спагнаньня зь яго вялікага штрафу, аднак ва упраўленьні фінансавых расьсьледаваньняў зазначылі цяпер, што ён парушыў дэкрэт прэзыдэнта N4 за 2003 год, прысьвечаны прадпрымальніцкай дзейнасьці, і за гэта давядзецца адказваць.
Змагаючыся супраць судовага перасьледу, Мікалай Аўтуховіч нядаўна трэцім разам галадаў, але спыніў галадоўку пасьля ўзгаданага рашэньня Прэзыдыюму Вышэйшага гаспадарчага суду, якое ён расцаніў тады як сваю перамогу.
Нагадаю, што падатковыя органы дамагаюцца, каб прадпрымальнік выплаціў штрафныя санкцыі памерам амаль адзін мільён даляраў, яны лічаць, што ён не плаціў падаткі з атрыманай ад пасажыраў таксовак выручкі.