Паводле дадзеных апошняга апытаньня грамадзкай думкі, за Дональда Туска - лідэра лібэральнай “Грамадзянскай плятформы”, пераможцу першага туру прэзыдэнцкіх выбараў, гатовыя прагаласаваць 57% палякаў, а за мэра Варшавы Леха Качыньскага – на 14% менш.
Абодва кандыдаты наведалі Беласточчыну, але з прадстаўнікамі беларускіх і праваслаўных арагнізацыяў сустрэўся толькі лідэр прэзыдэнцкай гонкі Туск, які, дарэчы, атрымаў ў першым туры менш галасоў у беларускіх гмінах, чым Качыньскі.
У часе сустрэчы зь беларусамі Беласточчыны Дональд Туск, які сам, дарэчы, лічыць прадстаўніком кашубскай меншасьці, заявіў, што добра разумее праблемы меншасьцяў і лічыць пашану да іхных правоў паказьнікам цывілізаванасьці краіны. Гаворыць старшыня беларускага Саюзу ў Польшчы Яўген Вапа, які браў удзел у сустрэчы:
(Вапа: ) “Прадстаўнікі меншасьцяў скеладаюць толькі каля 1% насельніцтва Польшчы, але Туск сустрэўся з намі, бо разумее, што без пашаны да правоў нацыянальных меншасьцяў і іхнага нармальнага смамаадчуваньня ня будзе і нармальнай дзяржавы. Мы заўсёды паўтараем, што меншасьці адчуваюць сябе так, як у дачыненьні да із паводзіць сябе большасьць”.
Дональд Туск прасіў таксама прадстаўнікоў меншасьці дапамагчы знайсьці шляхі адкрыцьця Беларусі для сьвету, дапамогі дэмакратычным рэформам, але без саступак для рэжыму Лукашэнкі. Яўген Вапа лічыць, што ў другім туры беларусы Беласточчынын будуць галасаваць пераважна за Туска:
(Вапа: ) “Качыньскі ўвесь час зьвяртаецца да каталіцкіх каштоўнасьцяў, ён рабіў гэта будучы тут, на Беласточчыне і гэта насьцярожвае беларускіх выбаршчыкаў, якія ў пераважнай большасьці праваслаўныя. У такой сітуацыі спрцоўвае тое, пр што кажуць сацыёлягі – у другім туры выбаршчыкі галасуюць не за нейкага кандыдата, а супраць таго кандыдата, якога ня хочуць бачыць на пасадзе прэзыдэнта. І хаця да “грамадзянскай плятформы” Туска ня вельмі прыхільна ставяцца на Беласточчыне, дык беларусы ўсё адно будуць за яго галасаваць, каб прэзыдэнтаў ня стаў Качыньскі” Сам Дональд Туск пасьля сустрэчы выказаў упэўненасьць у тым, што можа разьлічваць на беларусаў Беласточчыны.
На здымках: Дональд Туск і Яўген Вапа
Дональд Туск выступае перад беластоцкімі студэнтамі