Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія экспэрты абмяркоўваюць праблему "птушынага грыпу”


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскія экспэрты сёньня абмяркоўваюць, як запабегчы пашырэньню “птушынага грыпу”, успышкі якога адбыліся ў Турэччыне і, магчыма, у Румыніі. Сярод тэмаў тэрміновай сустрэчы – пагроза, якую ўяўляюць сабой пералётныя птушкі і захады дзеля бясьпекі людзей. Эўрапейскі Зьвяз ужо забараніў увоз жывых птушак з Румыніі і Турэччыны. Напярэдадні ў пробах, атрыманых з Турэччыны, знойдзены вельмі небясьпечны для чалавека штам віруса птушынага грыпу. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства аховы здароўя Эўракамісіі Маркас Кіпрыяну. Ён таксама паведаміў, што турэцкі вірус падобны да таго, што быў знойдзены ў Сібіры.
XS
SM
MD
LG