У сэмінары бяруць удзел супрацоўнікі праваахоўных органаў суседніх зь Беларусьсю краінаў, прадстаўнікі кіраўніцтва Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў, Эўракамісіі ды іншых арганізацыяў, а таксама новы кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Оке Пэтэрсан. Напярэдадні Оке Пэтэрсан сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацыяў Горадні.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні распачаўся двухдзённы міжнародны сэмінар, прысьвечаны супрацьдзеяньню гандлю людзьмі. Адзначана, што сёлета ў Беларусі выяўлена 228 злачынстваў, зьвязаных з вывазам пацярпелых за межы краіны.
Самае папулярнае
1