Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане - пагроза эпідэміяў


ІСЛАМАБАД. На поўначы Пакістану вайскоўцы спрабуюць дабрацца ў цяжкадаступныя горныя раёны, каб аказаць дапамогу ахвярам катастрафічнага землятрусу. Гелікоптэры эвакуююць параненых. Дзясяткі тысяч людзей застаюцца пад заваламі, аднак надзеі знайсьці некага жывым у выратавальнікаў амаль не засталося. Сотні тысяч людзей жывуць пад адкрытым небам. Ім не хапае вады, ежы і мэдыкамэнтаў. Экспэрты ААН апасаюцца пачатку эпідэміяў.

Прадстаўнік ААН Ян Эгеланд заявіў:

(Эгеланд: ) “Мы павінны быць гатовыя і вельмі хутка разгарнуць як пакістанскія, так і міжнародныя сілы для аказаньня дапамогі пацярпелым. З кожным днём да нас будзе зьвяртацца ўсё болей людзей. І ўжо сёньня можна сьцьвярджаць, што пачуцьцё незадаволенасьці стане больш адчувальнае на другі тыдзень, бо, паводле майго вопыту, у многія аддаленыя раёны дапамога дойдзе толькі праз чатыры-пяць тыдняў”.

Сказаў прадстаўнік ААН у Пакістане Ян Энгеланд.
XS
SM
MD
LG