Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэля атрымаў Гаральд Пінтэр


СТАКГОЛЬМ. Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры сёлета стаў брытанскі драматург Гаральд Пінтэр. Аб гэтым паведаміў Нобэлеўскі камітэт у Стакгольме. Пінтэр – аўтар п’есаў, якія ідуць у многіх тэатрах сьвету. Сярод самых вядомых – “Пакой”, “Вартаўнік” і “Дзень нараджэньня”. Памер прэміі сёлета складае мільён трыста тысяч даляраў. Цырымонія ўручэньня прэміяў Нобэлеўскім ляўрэатам адбудзецца 10 сьнежня сёлета.
XS
SM
MD
LG