Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Чалавек, які сябе паважае, ніколі не падасьць рукі Гайдукевічу, а вы бераце ў яго інтэрвію"


RFE/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 12 кастрычніка. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьці за выказваньні слухачоў.

(Спадар: ) “Я ўпэўнены сёньня, што Мілінкевіч пераможа! Разумны, адукаваны, культурны чалавек заўсёды пераможа невука і хама. Але гэта ня значыць, што мы павінны чакаць гэтай перамогі і не дапамагаць. Ня трэба думаць, што ад нас, ад мяне нічога не залежыць. Ад мяне многае залежыць! І я магу шмат чым дапамагчы Мілінкевічу! Я магу кожны дзень сустракацца з пэнсіянэрамі і расказваць ім, як хлусіць Лукашэнка. Ён кажа, як турбуецца за пэнсіянэраў, а сам купляе за 100 мільёнаў даляраў самалёт; як ён не паважае нас, беларусаў, і ня здольны вывучыць ні беларускай, ні расейскай мовы. У што абыходзяцца народу яго лядовыя палацы, бібліятэка, усякія ім прыдуманыя сьвяты!

Мы, у першую чаргу ты і я, павінны выйсьці бараніць перамогу, і тады мы пераможам!”

(Спадар: ) “Я зьяўляюся вашым сталым слухачом і прыхільнікам вашай радыёстанцыі. І нядаўна быў вельмі пакрыўджаны, калі пачуў у вашым эфіры інтэрвію з Гайдукевічам. І гэта пасьля таго, як Гайдукевіч атрымаў з газэты “Народная воля” 100 мільёнаў рублёў! Калі пэнсіянэры, інваліды вымушаныя былі пералічваць грошы са сваіх мізэрных пэнсіяў на пагашэньне гэтай сумы, каб не загінула іх любімая газэта па волі гэтага так званага чалавека!

Чалавек, які сябе паважае, ніколі не падасьць рукі Гайдукевічу пасьля ягоных такіх ганебных дзеяньняў. А вы бераце ў яго інтэрвію. Лічу, што, калі вы бераце інтэрвію ў такіх людзей, вы робіце глыбока амаральна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG