Сябра палітычнай рады дэмсілаў Станіслаў Шушкевіч падтрымаў абедзьве кандыдатуры — і Сяргея Калякіна, і Анатоля Лябедзькі. Паводле спадара Шушкевіча, гэта аптымальнае рашэньне. Але асноўную ролю на гэтым этапе ён бачыць за Сяргеем Калякіным.
(Шушкевіч: ) “Спачатку трэба перамогу заваяваць. За перамогу будзе змагацца Калякін і штаб. Я думаю, судзейнічаць гэтаму будзе і нацыянальны камітэт, які будзе гаварыць, што мы будзем рабіць, калі пераможам. Што тычыцца Лябедзькі: піша доўгія артыкулы, адукаваны чалавек. Можа супрацьстаяць гэтай навале. Партыя яму давер выказвае”.
Паводле Шушкевіча, Сяргей Калякін найбольш падыходзіць да ролі старшыні перадвыбарчага штабу, бо ведае арганізацыйную працу.
(Шушкевіч: ) “Ён сам добра цягне і тых, хто сачкуе, ён ніколі ў каманду не бярэ. Я з задавальненьнем працаваў з камуністамі. Яны — людзі слова, праграма ў іх сацыял-дэмакратычная. Таму гэта мне даспадобы. Гэта чалавек, які можа быць на любой дзяржаўнай пасадзе. Яго ўсе людзі ведаюць, ён ведае ўвесь дэмакратычны актыў Беларусі. Я ня ведаю ніводнага чалавека, які б сказаў, што Калякін парушыў слова, падвёў”.
Паводле старшыні Партыі БНФ, сябра палітрады Вінцука Вячоркі, галоўную ролю будзе адыгрываць Аляксандар Мілінкевіч, як адзіны кандыдат. А што да прызначэньняў у ягонай камандзе?
(Вячорка: ) “Паколькі гэта ёсьць вынік паразуменьня адзінага кандыдата з тымі, хто быў яго найбліжэйшымі сябрамі-супернікамі, то, відавочна, гэта ёсьць аптымальнае на сёньня рашэньне”.
Паводле сябра палітрады дэмсілаў Аляксандра Бухвостава, прызначэньне Анатоля Лябедзькі і Сяргея Калякіна дазваляе найлепшым чынам захаваць адзінства дэмакратычных сілаў, бо за кожнага з гэтых палітыкаў галасавала даволі вялікая частка дэлегатаў кангрэсу.
(Бухвостаў:) “На мой погляд, гэта самае аптымальнае рашэньне. Хацелася б, каб да нас далучыліся іншыя, такія лідэры як Лявонаў, Фралоў… Я думаю, што ўсё залежыць ад нашай далейшай працы. Калі ўбачаць, што Мілінкевіч набірае рэйтынг і сілу, то іншыя проста мусяць яго падтрымліваць і далучацца да яго каманды. І гэта будзе адзіны палітычна правільны крок для ўсіх лідэраў, якія хочуць пераменаў”.
Васіль Лявонаў лічыць за неабходнае не разбураць той атмасфэры, у якой абіраліся і адзіны, і ягоныя паплечнікі. Ці зробяць першыя прызначэньні дзеяздольнай каманду Аляксандра Мілінкевіча?
(Лявонаў: ) “Я ня маю права гаварыць, што яна нядзеяздольная. Я думаю, мы хутка ўбачым яе дзеяздольнасьць.Трэба ім не перашкаджаць, даць магчымаць праявіць сябе. Пакуль жа нічога не зроблена. Хутка будзе відаць. Дай Бог, каб у іх атрымалася”.