Згодна Міжнароднага слоўніка эканомікі, нястача гэта – “немагчымасьць атрымаць адэкватны стандарт спажываньня”. Гэтае вызначэньне вельмі хісткае, бо розьніцца панятак адэкватнага стандарту спажываньня. Для стварэньня ўнівэрсальнага паказьніка ўзроўню жыцьця ў 27 краінах выкарыстоўваецца дадзеныя абсьледаваньня хатніх гаспадарак.
Для бальшыні краінаў выкарыстоўваецца абсалютная рыса беднасьці, якая складае 2 даляры на чалавека ў дзень, уключна з расходамі на ацяпленьне й цёплую вопратку. Такіх людзей у краінах Усходняй Эўропы й былым СНД 61 млн, і яшчэ 153 млн чалавек жывуць на 4 даляры ў дзень, іх лічаць сацыяльна неабароненымі.
Вылічэньне міжнароднага ўзроўню нястачы ўскладняецца і тым, што ёсьць схаваныя пасткі ў дзяржаўным уладкаваньні – сярод іх неэфэктыўнае падаткаабкладаньне, крэдытаваньне, неэфэктыўная сыстэма сацыяльнага забесьпячэньня, ці абмежаваны доступ да самазанятасьці. Гэтыя пасткі замінаюць бедным зьбегчы ад беднасьці.
Значнымі рухавікамі эканамічнага росту ў краінах СНД і Ўсходняй Эўропе паслужылі Расея ды Эўразьвяз. Вялікія цэны на нафту, якой гандлюе Расея, і інтэграцыя шэрагу краінаў з Эўразьвязам паўплывалі на рэгіянальны гандаль і міграцыю.
Паводле 322-старонкавага дакладу Сусьветнага банку, які ахоплівае пэрыяд з 1998 па 2003 г., у Беларусі й Польшчы меней за 5% насельніцтва жыве за 2 даляры і меней на дзень на чалавека. У краінах Балтыі – ад 5 да 10% насельніцтва. У Расеі ды Ўкраіне – ад 20 да 49%, у залежнасьці ад рэгіёну, у афрыканскіх ды лацінаамэрыканскіх краінах – ад 10 да 50 %. У краінах Каўказу ды Сярэдняй Азіі – ад 10 да 20% людзей жывуць за 2 даляры і меней. Найбольш часта апынаюцца ў нястачы моладзь, сельскія жыхары й жыхары невялікіх гарадоў, а таксама беспрацоўныя, малаадукаваныя, прадстаўнікі бедных мяншыняў. Бальшыня бедных належыць да катэгорыі працуючых бедных.
Паводле Сусьветнага банку, меры, прынятыя беларускім ўрадам, прывялі да скарачэньня колькасьці бедных ад 39% у 1996 г. да 18% у 2002 г. то бок за 5 год 2 млн. беларусаў узьняліся над рысай беднасьці. Гэта было дасягнута за кошт падвышэньня аплаты працы і росту працаёмкага сэктару вытворчасьці (рэальны сэктар, вытворчасьць харчаваньня, машынабудаваньне), падтрымкі ўрадам росту ВУП. Тэмпы скарачэньня нястачы ў Беларусі вялікія, але нетрывалыя, бо заснаваныя пераважна на буйным экспарце на зьнешнія рынкі й іншых буйных праектах, якія так жа хутка разбураюцца, як і растуць – лічаць экспэрты Сусьветнага банку.
Ці сьведчаць вялізныя расходы на здароўе пра зьбядненьне? – задаюць пытаньне экспэрты Сусьветнага банку. Беларусь захавала (з малымі зьменамі) савецкую сыстэму аховы здароўя: расходы на сыстэму аховы здароўя складаюць каля 5% дзяржаўнага бюджэту, засталася вялікая сетка дзяржаўных установаў (каля 120 ложкаў і 45 дактароў на 10 тыс. чалавек). Хаця бальшыня паказьнікаў сьведчаць пра параўнальна невысокі ўзровень мацярынскай і дзіцячай сьмяротнасьці, працягласьць жыцьця дарослага насельніцтва – адна з найніжэйшых у рэгіёне (для мужчын – 62 гады).
Хатнія гаспадаркі вельмі малую частку даходу выдзяляюць на ахову здароўя (што часткова тлумачыцца вялікімі дзяржаўнымі ўкладаньнямі). Аднак расходы на здароўе вельмі ўплываюць на сытуацыю, бо хаця бальшыня хатніх гаспадарак мала траціць на здароўе, патрэбу ў мэдычных паслугах яны маюць вялікую. Тады расходы кладуцца на вялікую колькасьць насельніцтва, і нястача закранае шырокія колы.