Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: небясьпека выбуху эпідэміяў


ІСЛАМАБАД. Экспэрты ААН выступілі з папярэджаньнямі аб небясьпецы выбуху эпідэміяў у Пакістане пасьля катастрафічнага суботняга землятрусу.

Дзясяткі тысяч людзей пятыя суткі застаюцца пад заваламі. Моцныя дажджы значна ўскладняюць правядзеньне выратавальных работ на поўначы Пакістану.

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс прыбыла сёньня ў Пакістан, каб абмеркаваць пытаньне аб павелічэньні амэрыканскай дапамогі. ЗША ўжо выдзелілі Пакістану 50 мільёнаў даляраў. Авіяцыя НАТО пачала дастаўляць у Пакістан гуманітарныя грузы з Эўропы. З дапамогаю ў пацярпелыя ад землятрусу раёны Пакістану прыбыў сёньня першы індыйскі самалёт.

Сябра кабінэту міністраў Пакістану Махмуд Хаят сказаў: “Мы глыбока ўдзячныя міжнароднай супольнасьці за гэтак патрэбную нам дапамогу. Мы атрымалі яшчэ 50 верталётаў, якія робяць вылеты круглыя суткі. Практычна ўсе краіны запрапанавалі дапамогу – фінансавую, гуманітарную – або накіравалі ў Пакістан сваіх ратаўнікоў”.

Паводле афіцыйных зьвестак, у Пакістане загінулі 23 тысячы чалавек, у суседняй Індыі – 1300 чалавек.
XS
SM
MD
LG