Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія: вірусу "птушынага грыпу" няма


БРУСЭЛЬ. Кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу выказала спадзяваньне, што інфармацыя аб пашырэньні “птушынага грыпу” ў Румыніі не пацьвердзіцца. Як заявіў сёньня прадстаўнік Эўракамісіі, першыя аналізы пробаў, дастаўленых з Румыніі, далі адмоўны вынік.

Днямі чакаюцца й першыя вынікі пробаў з Турцыі.

У абедзьвюх краінах тысячы свойскіх птушак былі забітыя – пасьля выяўленьня хворых асобінаў. Экспэрты асьцерагаюцца, што вірус “птушынага грыпу” можа зазнаць мутацыяў і выклікаць эпідэмію сярод людзей.
XS
SM
MD
LG