Барыса Хамайду затрымалі за распаўсюд недзяржаўных выданьняў каля дому №28 па вуліцы Леніна. Ён штодня выходзіць на гэтае месца са сьвежымі нумарамі “БДГ”, часопіса “ARCHE" і мясцовай газэты “Выбар”, якую сам выдае ды рэдагуе.
Менавіта газэта “Выбар”, паводле ягоных словаў, і сталася прычынай сёньняшняга затрыманьня, а таксама выкліку ў пэрспэктыве на адміністрацыйную камісію.
Як толькі распаўсюднік зьявіўся на сваё звычайнае месца, каля яго спыніўся міліцэйскі патруль. Міліцыянты паглядзелі наяўныя газэты ды часопісы і выклікалі службовую машыну.
Прэтэнзіі супрацоўнікаў міліцыі палягалі ў тым, што газэта “Выбар” ня мае належных выходных дадзеных: замест звыклае адрэсы рэдакцыі Барыс Хамайда пазначае, што яна выходзіць Крапівеньскім полі пад Воршай. Ці насамрэч там стаіць друкарскі станок, міліцыянты правяраць ня сталі, а на рэдактара ды распаўсюдніка ў адной асобе склалі пратакол – за распаўсюд незарэгістраванага выданьня. Да пратаколу яны далучылі і сем нумароў газэты, каб усё разам перадаць на разгляд раённай адміністрацыйнай камісіі.
Заўчора тыя самыя супрацоўнікі Чыгуначнага райаддзелу таксама канфіскавалі ў Барыса Хамайды, як было сказана, “на вывучэньне”, усе газэты ды часопісы, што былі пры ім на той момант – усяго больш як 40 паасобнікаў розных выданьняў. Аднак пратакол пра незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі быў складзены ўпершыню. Гэтаксама ўпершыню апазыцыянэра выклікалі на адміністрацыйную камісію: дагэтуль на ягоным рахунку былі толькі судовыя працэсы за незаконнае пікетаваньне ды вялікія грашовыя штрафы.