Паводле першага намесьніка старшыні партыі Ўладзімера Нісьцюка, "размова ідзе пра стварэньне выбарчага штаба партыі, а не канкрэтнага кандыдата, мы можам як вылучыць свайго кандыдата на пасаду прэзыдэнта, гэтак і падтрымаць іншую, больш вартую кандыдатуру, калі такая знойдзецца".
Уладзімер Нісьцюк паведаміў, што партыя падсумавала вынікі свайго ўдзелу ў выбарчых кампаніях з 1999 года і прыйшла да высновы, што можа разьлічваць на падтрымку на этапе збору подпісаў каля 500 тысяч чалавек.
На пасяджэньні кіраўніцтва партыі былі падсумаваныя і вынікі Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Сацыял-дэмакраты лічаць, што “Кангрэс выканаў вельмі важную функцыю вылучэньня кандыдата ў прэзыдэнты ад пэўнай часткі апазыцыі. Па сутнасьці, на ім быў дадзены старт вылучэньню ўсіх патэнцыяльных прэтэндэнтаў ад дэмакратычных сілаў, якія маюць сур''ёзныя намеры ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах".
Уладзімер Нісьцюк, аднак, зазначыў, што адразу пасьля Кангрэсу ў шэрагах яго ўдзельнікаў "вызначыліся разбуральныя тэндэнцыі". "На жаль, многія структуры адмаўляюцца працаваць у штабе адзінага кандыдата. Рашэньне, прынятае кіраўніцтвам партыяў, якія ўзялі ўдзел у Кангрэсе, ня стала законам дзеяньняў для нізавых структураў," – мяркуе спадар Нісьцюк. Ён падкрэсьліў, што Грамада застаецца адкрытай для "сур''ёзных кансультацый" і заклікае Аляксандра Мілінкевіча сесьці за стол перамоваў.