Судовая справа адносна спадарыні Дзьмітраніцы, якая ўзначальвала аддзел эканомікі Івацэвіцкага райвыканкаму, распачалася адразу пасьля таго, як ейны муж Віталь Дзьмітраніца, былы кіраўнік мясцовай вэртыкалі, быў асуджаны на 12 гадоў пазбаўленьня волі. Яго прызналі вінаватым у атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры і злоўжываньні службовым становішчам.
Аналягічныя абвінавачаньні былі высунутыя і яго жонцы Дзьмітраніцы. Напярэдадні апошняга судовага паседжаньня, на якім мусіў быць абвешчаны вырак суду, Валянціне Дзьмітраніцы, са спасылкай на дрэнны стан здароўя, зьмянілі меру стрыманьня. Яна выйшла на волю і больш у суд не зьявілася.
Карэспандэнт незалежнага выданьня “Газэта для Вас” Аляксей Грышын, які асьвятляе гэты судовы працэс, падзяліўся сваімі ўражаньнямі пра Валянціну Дзьмітраніцу:
(Грышын: ) “Жалезная лэдзі. Валявая, разумная, настойлівая і прыгожая яшчэ да ўсяго іншага. У народзе кажуць, што ў сям’і яна была і галовай і шыяй, а муж быў у яе на пасылках. Усе зьдзіўляліся: чаму ёй зьмянілі меру стрыманьня на падпіску пра нявыезд?”
Апошні час спадарыня Дзьмітраніца жыла ў Пінску, а пра тое, што яна зьнікла, мясцовым міліцыянтам паведамілі ейныя дзеці. Цяпер праваахоўныя службы абвясьцілі вышук былой чыноўніцы райвыканкаму.