Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці падтрымае Палата прадстаўнікоў "Народную Волю"?


Ганна Соусь, Менск Як рэагуюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на просьбу галоўнага рэдактара “Народнай Волі” Іосіфа Сярэдзіча вынесьці пытаньне аб “Народнай волі” на бліжэйшае паседжаньне парлямэнту?

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян ня будзе дапамагаць незалежнаму выданьню ў вырашэньні праблемаў. Як ён патлумачыў Радыё Свабода, за апошнія гады ў газэце “на яго вылілі шмат бруду”, і таму ён раіць галоўнаму рэдактару зьвяртацца для вырашэньня сваіх праблемаў у суд.

Тым часам у “Народную Волю” увесь час прыходзяць чытачы, якія ня могуць набыць газэту ў шапіках. Як патлумачыла камэрцыйная дырэктарка “Народнай Волі” Яўгенія Церахава, у рэдакцыі газэту даюць бясплатна. Больш падрабязна пра сытуацыю вакол недзяржаўнай газэты “Народная Воля” – пазьней на нашым сайце і ў эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG