Арганізатары спадзяюцца, што акцыя набудзе масавы характар, бо яна не пацягне за сабой тых наступстваў, якія чакаюць актыўных удзельнікаў вулічных дэманстрацый. Ірына Халіп лічыць, што гэтая акцыя дапаможа людзям пераадолець свой страх.
(Халіп:) “На мой погляд, такія акцыі, новыя для нашага грамадзтва - вельмі пэрспэктыўныя. Мы плянуем праводзіць такія акцыі рэгулярна. Пасьля таго, што адбылося са зьніклымі, палітвязьнямі, зь незалежнай прэсай, з удзельнікамі дэманстрацыяў, людзі сталі баяцца. Трэба пачынаць спачатку, папросту пагасіць сьвятло ў хаце. Гэта сапраўды акт салідарнасьці, і гэта не зьвязана зь небясьпекай для чалавека. І, таму, калі сёньня ён гэта зробіць, то можа праз месяц наступнага 16-га, ён ужо пойдзе на вуліцу і папросіць сваю жонку пагасіць сьвятло ў хаце”.
Арганізатары акцыі не выключаюць, што скарыстаюцца досьведам вэтэранаў польскай “Салідарнасьці”. Нябожчык Марэк Навіцкі, старшыня Хэльсінскай групы ў Польшчы, распавядаў, як у тыя часы, каб пераадолець страх, распрацоўваліся адпаведныя імпрэзы выключна дзеля таго, каб выклікаць сьмех. Рэвалюцыянэры пераканаліся, што гэта самая эфэктыўная зброя супраць страху. Марэк Навіцкі распавядаў мне, як у часе вулічнай акцыі ў натоўпе дэманстрантаў зьявіліся групы людзей у чырвоных каптурыках на галовах. Калі выйшаў на разгон дэманстрацыі іхны АМОН, то адны людзі ў каптурыках пачалі хапаць іншых у каптурыках і зацягваць іх у “варанкі”. Па-сутнасьці яны рабілі справу амонаўцаў, толькі затрымлівалі самі сваіх паплечнікаў. Амонаўцы ў поўнай разгубленасьці стаялі каля машынаў і ня ведалі, што ім рабіць з гномамі, якія самі туды заскочылі. Людзі, якія назіралі з процілеглага боку праспэкту за акцыяй, пачалі рагатаць. Потым зарагаталі і самі амонаўцы. Амаль на кожнай акцыі выкарыстоўваліся падобныя тэхналёгіі. Вынікам стала значнае павелічэньне колькасьці ўдзельнікаў.
Ці можна сёньня зрабіць прагноз наконт колькасьці ўдзельнікаў акцыі 16 кастрычніка?
Я спытала ў аднаго з лідэраў вулічных акцый, Міколу Статкевіча, які менавіта за сваё лідэрства адбывае зараз пакараньне на “хіміі”. Ён вітае акцыі такога кшталту, але лічыць, што ёсьць сур’ёзная праблема зь інфармаваньнем насельніцтва.
(Статкевіч:) “Я вітаю любое дзеяньне, якое робіцца дзеля дэмакратыі і, безумоўна, вітаю гэтую ініцыятыву. Праблема ў тым, як давесьці інфармацыю аб гэтай акцыі да як мага большай колькасьці людзей. Калі ў шматкватэрным будынку будзе сьвечка толькі ў адным акне гарэць, то гэта можа мець супрацьлеглы эфэкт. Але, спадзяюся, што арганізатары акцыі здолеюць знайсьці вырашэньне гэтай праблемы”.
А вось, што казаў на гэты конт каардынатар “Хартыі’97” Зьміцер Бандарэнка:
(Бандарэнка:) “Ну, пачынаць трэба з маленькіх крокаў. Інфармацыя распаўсюджвалася на Кангрэсе дэмакратычных сіл, куды прыехалі больш за тысячу чалавек. Яны прадстаўлялі кожны мінімум 30 чалавек. Інфармацыя пойдзе па рэгіёнах. Інфармацыя будзе распаўсюджвацца празь інтэрнэт. Ну, і адзін з прынцыпаў – патэлефануй сябрам, знаёмым, дашлі sms, сустрэнься і закліч”.
Арганізатар акцыі Мікіта Сасім адседзеў трое сутак ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку за тое, што з даху будынку побач з КДБ кінуў улёткі з заклікам далучыцца да акцыі 16 кастрычніка. Натуральна, улёткі зьбіралі некалькі міліцыянтаў, супрацоўнікаў КДБ і дзьве прыбіральшчыцы з крамаў. Міліцыянты зайшлі нават у рэстарацыю і кавярню, каб пераканацца, што там няма небясьпечных паперак. Сам Мікіта казаў у судзе, што гэта сьведчыць аб тым, што такая акцыя ацэньваецца ўладамі як небясьпечная.