Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс прыбыла ў Аўганістан


КАБУЛ. Cёньня раніцай дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс прыбыла ў Кабул. Яна правядзе перамовы з прэзыдэнтам Хамідам Карзаем пра сытуацыю ў Аўганістане пасьля парлямэнцкіх выбараў. За некалькі гадзінаў да яе прыезду ў Кабуле адбыліся два ракетныя абстрэлы. Адна ракета выбухнула ля амбасады Канады, там паранены ахоўнік. Другая – пашкодзіла будынак спэцслужбаў Аўганістану. Райс распачала ў аўторак сваё турнэ па краінах Цэнтральнай Азіі зь візыту ў Кіргізстан, дзе мела сустрэчы з кіраўнікамі гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG