Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад ЗША выплаціць габрэям USD 25,5 млн.


ВАШЫНГТОН. Урад ЗША папрасіў прабачэньня за рабаўніцтва ў канцы Другое Сусьветнае вайны цягніка з каштоўнасьцямі, якія належалі вугорскім габрэям. Два тыдні таму Вашынгтон пагадзіўся выплаціць 25,5 млн даляраў кампэнсацыі па іску, які быў пададзены ад імя ацалелых ахвяраў Галакосту. Іск абвінавачваў амэрыканскіх вайскоўцаў у захопе каштоўнасьцяў і амэрыканскі ўрад – у пакрыцьці захопленага, якое першапачаткова адабралі ў габрэяў нацысты. Кампэнсацыю Флорыдзкі суд накіраваў на дапамогу бедным габрэям і ацалелым ахвярам Галакосту ў сьвеце. Цягнік з каштоўнасьцямі выехаў з Вугоршчыны 30 сакавіка 1945 г. ў Аўстрыю. Вугорац, начальнік цягніка папрасіў вайскоўцаў ЗША ахоўвацб груз, каб потым вярнуць яго гаспадарам.
XS
SM
MD
LG