Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У якой форме А.Лябедзька будзе супрацоўнічаць з А.Мілінкевічам?


Ул. інф. Заўтра кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька дасьць адказ на прапанову ўзначаліць Нацыянальны выканаўчы камітэт – орган, які ствараецца пры штабе прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

Гэтая прапанова будзе абмеркаваная заўтра на пасяджэньні Палітычнай рады АГП. Паводле прэсавай сакратаркі партыі Кацярыны Ткачэнкі, плянуецца, што на пасяджэньні будзе прысутнічаць Аляксандар Мілінкевіч. Ён выкладзе сваё бачаньне супрацоўніцтва з актывам АГП падчас выбарчай кампаніі. Магчыма таксама, што на палітрадзе будзе прынятае рашэньне аб скліканьні пазачарговага зьезду партыі – з такой ініцыятывай выступае шэраг рэгіянальных арганізацыяў – паведаміла спадарыня Ткачэнка.

Прапанову ўзначаліць Нацыянальны выканаўчы камітэт Лябедзька атрымаў на наступны дзень пасьля Кангрэсу дэмакратычных сілаў, на якім лідэр АГП прайграў Мілінкевічу ўсяго восем галасоў. 5 кастрычніка палітрада абмеркавала гэтую прапанову, аднак канчатковае рашэньне прынятае не было. Кіраўніцтва партыі пастанавіла запрасіць Мілінкевіча на чарговае пасяджэньне палітрады і пасьля размовы зь ім прыняць рашэньне аб фармаце свайго ўдзелу ў яго выбарчай кампаніі. Сам Анатоль Лябедзька ўпэўнены ў тым, што АГП застанецца прыхільнікам стратэгіі аб''яднаньня дэмакратычных сілаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG