Міністэрства адукацыі прапануе юрыдычна замацаваць тэставую форму ўступных іспытаў на дзённае, вячэрняе і завочнае навучаньне. Пры гэтым праводзіць кампанію плянуецца амаль адначасна, у сьціслыя тэрміны і завершыць не пазьней за 3 жніўня.
Паводле Аляксандра Радзькова, бліжэйшымі гадамі мусіць быць выпраўленае становішча з моваю тэставаньня, паколькі сёлета гэтая кампанія праводзілася амаль цалкам па-расейску.
Міністар пацьвердзіў правільнасьць рашэньня пра закрыцьцё ў Беларусі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, але ня супраць таго, што цяпер ЭГУ навучае беларускіх студэнтаў у Літве. Распараджэньне пра забарону палітычнай дзейнасьці сярод студэнцкай моладзі Аляксандар Радзькоў пракамэнтаваў гэтак:
(Радзькоў: ) “І студэнты і выкладчыкі — яны грамадзяне і маюць права займацца палітыкай. Але мы хочам, каб навучальны працэс заставаўся навучальным працэсам. Гэта значыць, каб лекцыі і аўдыторыі не выкарыстоўваліся для дэклярацыі сваіх поглядаў. Прытрымлівайцеся праграмы і стандартаў, бо вы рыхтуеце спэцыялістаў. Адначасна ёсьць і прафсаюзныя арганізацыі, і БРСМ, у чым зацікаўленыя студэнты, што іх прываблівае, яны працуюць”.
Ці сапраўды моладзь прываблівае створаны ўладай БРСМ і ці яны зацікаўленыя працаваць у складзе гэтай арганізацыі, пытаюся ў студэнтаў на вуліцах Менску.
(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да БРСМ? Ці вы член гэтай арганізацыі, ці мо хацелі б далучыцца?”
(Студэнт: ) “Фактычна, прымусілі. Сказалі, не дадуць інтэрнату, калі адмоўлюся”.
(Студэнтка: ) “Да гэтай арганізацыі стаўлюся абыякава. Раней сама была ў яе складзе, але пабачыла фанатызм у вачах гэтых людзей, і мяне адвярнула”.
(Студэнт: ) “Амаль прымусова ўступілі, але льготаў ніякіх ня маем, толькі наабяцалі шмат чаго”.
(Студэнтка: ) “Ва ўнівэрсытэтах кажуць так, што вось ты вучысься на бюджэтнай аснове і ты павінны быць у БРСМ, альбо ў цябе будуць праблемы. Але вучыцца і ўдзельнічаць у тым, што прапануе БРСМ — гэта дзьве розныя рэчы. Нас штурхаюць уступаць туды, і гэта адварочвае”.
Пра тое, што выказваньні міністра адукацыі пра свабоду палітычных поглядаў не адпавядаюць рэчаіснасьці, гаворыць намесьнік дырэктара зачыненага ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю Лявон Баршчэўскі:
(Баршчэўскі: ) “Я думаю, што спадар Радзькоў цудоўна ведае, колькі было выключана студэнтаў, якія дэманстравалі свае погляды — дарэчы, за межамі ВНУ, калі ўдзельнічалі ў пікетах, дэманстрацыях. Што да БРСМ, дык гэта арганізацыя, якую фінансуе дзяржава, ёсьць спосабам утрыманьня студэнтаў. Безумоўна, выказваньні Радзькова няшчырыя, і ён даўно пра сур’ёзныя пытаньні гаварыць ня хоча — пра тое, што катастрафічна падае ўзровень адукацыі і гэта ёсьць вынікам кіраваньня сёньняшняга Міністэрства адукацыі”.
Толькі сёлета на знак пратэсту супраць выключэньня з навучальных установаў за палітычныя погляды група моладзі ў Жодзіне праводзіла галадоўку. З чацьвертага курсу была адлічаная студэнтка факультэту журналістыкі БДУ Вольга Класкоўская, якая супрацоўнічала з газэтай “Народная Воля”. Таксама цярпелі перасьлед студэнты, якія яе падтрымлівалі. Раней быў выключаны з Баранавіцкага тэхнікуму актывіст руху “Зубр” Мікіта Сасім.