Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку -- новыя тэракты


БАГДАД. У Іраку напярэдадні рэфэрэндуму пра канстытуцыю краіны адбыўся шэраг новых тэрактаў. У Багдадзе ў панядзелак быў падарваны аўтамабіль, якім кіраваў сьмяротнік. Загінулі трое паліцыянтаў і тры цывільных чалавекі. Таксама ў ірацкай сталіцы была абстраляная аўтакалёна дэлегацыі Лігі арабскіх дзяржаў. Загінулі два ахоўнікі. У горадзе Кіркуку на поўначы краіны 4 жаўнеры ўрадавых войскаў загінулі і 10 былі параненыя ў выніку сэрыі ўзброеных нападаў. У горадзе Хіле зь мінамётаў было абстралянае амэрыканскае прадстаўніцтва.
XS
SM
MD
LG