Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікіта Сасім пакараны арыштам на трое сутак


RFE/RL Каардынатара моладзевага руху "Зубр" Мікіту Сасіма пакаралі арыштам на трое сутак. З падрабязнасьцямі – наша карэспандэнтка Любоў Лунева.

(Лунёва: ) "Абвяшчаючы прысуд, суд улічыў, што Мікіту Сасіма затрымалі 7 кастрычніка ўвечары, калі ён раскідваў улёткі з заклікам узяць удзел у акцыі 16 кастрычніка. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі Мікіту Сасіма ў дробным хуліганстве. І Мікіта з пятніцы ўтрымліваўся ў сьпэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна.

Толькі ўвечары міліцыянэры прывезьлі яго ў суд. Супрацоўнікі міліцыі самі паведамілі, што ён не лаяўся нецэнзурна і паводзіў сябе нармальна. Аднак суд, нягледзячы на гэта, пакараў Сасіма арыштам, бо трое сутак ён правеў у спэцразмеркавальніку. Фактычна, яму было вынесенае пакараньне тэрмінам, які ён ужо адседзіў да суду. Паводле заканадаўства, калі б судьдзя спыніў справу, як таго прасіў адвакат, то супрацоўнікі міліцыі мусілі б адказваць у пракуратуры за незаконны арышт". (Падрабязнасьці)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG