Па гэтым абвінавачаньні ўжо прызнаны вінаватым і аштрафаваны на 40 базавых велічыняў лідэр Дамачаўскай раённай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) Анатоль Новік. 9 ліпеня ў яго дома праходзіў адкрыты сход актыву ПКБ, на які былі запрошаны прадстаўнікі іншых партый.
"Ніводнай літары закону пры гэтым мы не парушылі", – заяўляе спадар Новік. Аднак праваахоўныя органы абвінавацілі яго ў правядзеньні несанкцыяванага сходу і перадалі дакумэнты ў суд.
Анатоль Лябедзька, якога абвінавачваюць у арганізацыі сходу, не прысутнічаў на ім, паколькі быў затрыманы на пад''езьдзе да месца яго правядзеньня. Аднак, на думку лідэра АГП, нават гэтая акалічнасьць можа быць не прынятая судом пад ўвагу. Палітык мае намер заўтра асабіста прысутнічаць на судовым разборы.