Паводле інфармацыі МЗС, перанос візыту тлумачыцца арганізацыйнымі праблемамі, усе папярэднія дамоўленасьці і парадак дня візыту застаюцца ранейшымі. Падчас візыту кіраўніка ўкраінскага ўраду будзе, апроч іншых праблемаў, абмяркоўвацца падрыхтоўка сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі, якую плянуецца правесьці ў другой палове кастрычніка.
Ул. інф. Беларускае Міністэрства замежных справаў паведаміла сёньня, што візыт прэм''ер-міністра Ўкраіны Юрыя Еханурава, заплянаваны на 11 кастрычніка, пераносіцца прыблізна на тыдзень, паводле міністэрства ён адбудзецца хутчэй за ўсё 18 кастрычніка.
Самае папулярнае
1