Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч бярэ ўдзел у "Форуме-2000" (фота)


Юры Дракахруст, Прага Учора ў Празе пачалася традыцыйная канфэрэнцыя “Форум-2000”, у якой бяруць удзел многія вядомыя палітыкі. Форум быў заснаваны ў 1997 годзе тагачасным прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам, ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі Элі Візэлем і японскім філянтропам Іохі Сасакава. На сёлетні форум Вацлаў Гавэл запрасіў беларускага палітыка Аляксандра Мілінкевіча.

Сёньня Мілінкевіч бярэ ўдзел у дыскусіі на тэму “Дэмакратызацыя Беларусі: роля міжнароднай супольнасьці”. У размове таксама удзельнічаюць былы міністар замежных справаў Польшчы Браніслаў Герэмэк, пасол Вялікай Брытаніі ў Беларусі Браян Кэнэт, расейскі палітык Барыс Нямцоў.

Сярод удзельнікаў канфэрэнцыі – былы кіраўнік амэрыканскай няўрадавай арганізацыі "Freedom House", былы дырэктар ЦРУ Джэймс Вулсі. Спадар Вулсі адказаў на некалькі пытаньняў нашага карэспандэнта. (Чытаць інтэрвію)







***

Нагадаем таксама, што ў суботу на нашым сайце адбылася онлайн канфэрэнцыя з Аляксандрам Мілінкевічам. Поўны тэкст канфэрэнцыі можна ўбачыць на старонцы форуму – svaboda.org/forum.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG