Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закрыты пленум ЦК КПК – куды паверне Кітай?


Сьвятлана Курс, Прага У Пэкіне праходзіць закрыты пленум ЦК КПК, які вырашыць, куды паверне Кітай у найбліжэйшыя пяць гадоў. Што адбываецца з грамадзтвам у сучасным Кітаі? Як удаецца сумясьціць рынак і камунізм? Пра гэта – у матэрыяле Сьвятланы Курс, падрыхтаваным паводле публікацыяў у газэтах "Irish Times" ды "Известия".

“The Irish Times” піша, што ў звышінфармацыйным сьвеце бадай немагчымая сусьветная гегемонія таталітарнай імпэрыі. Такая імпэрыя вымушаная падаўляць інфармацыю пра небясьпекі і выклікі, а не рэагаваць на яе.

Кітай, таталітарная дзяржава з насельніцтвам у 1,3 мільярда чалавек, стала перад пагрозаю экалягічнае катастрофы, бо ўжо шмат гадоў “гоніць” эканамічны рост коштам бязьлітаснай эксплёатацыі прыродных рэсурсаў і таннай рабочай сілы, у тым ліку палітзьняволеных.

Птушыны грып і атыповая пнэўманія (SARS) атрымалі вялікі распаўсюд з-за спробаў улады схаваць іх. Птушыны грып пранік у бліскучыя камуністычныя мэгаполісы з жабрацкіх вёсак, дзе сем’і жывуць у маленькіх хацінках разам з курамі ды іншымі хатнімі жывёламі. Цзян Янь Юн, 73-гадовы ваенны доктар, які раней расказаў праўду пра падзеі на пляцы Цяньаньмынь, прывёў нядаўна і доказы таго, што кітайскія мэдычныя ўлады ў 10 разоў заніжаюць выпадкі захворваньня на SARS. Доктара ўзялі пад кантроль, забаранілі дачыняцца з замежнікамі і прыгразілі пазбавіць пэнсіі.

Кітайскія дысыдэнты занепакоеныя і дысбалянсам, які склаўся з-за таго, што ўлады ўвялі строгую забарону сем’ям мець больш чым па адным дзіцёнку. Сем’і хацелі, каб адзінае дзіця было хлопчыкам, у выніку абортаў дзяўчынак на 119 маладых мужчын прыпадае 100 дзяўчат.

“Гэтым юнакам застаецца зрабіцца геямі або стаць гарматным мясам. Нявест у гэтай частцы сьвету ім не знайсьці” – піша газэта.

Кітайцы з зайздрасьцю глядзяць на тэрыторыю суседняй Расеі: за Уральскім хрыбтом жывуць толькі 16 мільёнаў чалавек, затое там палягаюць 80% усіх прыродных багацьцяў гэтай краіны.

У свой час ЦРУ прамаргала сьмерць СССР. Цікава, ці паўторыцца гэтая гісторыя са сьмерцю Расеі, якая будзе мець больш сур''ёзныя наступствы для сьвету? – піша "The Irish Times".

«Известия» ж пішуць, што Кітай зьменіцца і ня будзе ўяўляць пагрозу сьвету, бо ў краіне зьяўляецца ўсё больш людзей, якія хочуць ведаць праўду і гавораць яе. Цытуюцца словы з сынгапурскай газэты "Стрэйц таймс”: "Бяз гэтых людзей яшчэ больш людзей сканалі б ад SARS, квітнеў бы гандаль рабамі, а жанчыны дагэтуль мелі б такі ж грамадзкі статус, як і хатнія цюцікі. У моры аднастайнасьці на таго, хто выказваецца ня так, як усе, заўжды глядзяць з падазрэньнем, але менавіта ён натхняе грамадзкія перамены”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG