Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі перамаглі сацыял-дэмакраты


ВЕНА. Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі атрымала абсалютную большасьць галасоў на выбарах у правінцыі Бургенлянд. Сацыял-дэмакраты атрымаюць 19 месцаў з 36 ў парлямэнце правінцыі. На другім месцы кансэрватыўная “Народная Партыя”. Правая “Партыя Свабоды” пацярпела паразу і мусіць пакінуць парлямэнт. “Партыя зялёных” набрала няшмат галасоў, але захавала прадстаўніцтва ў парлямэнце. У выбарах узялі ўдзел 81% выбарцаў. Гэта другая перамога сацыял-дэмакратаў пасьля таго, як сябра партыі атрымаў пасаду губэрнатара правінцыі Стырыя на мінулым тыдні.
XS
SM
MD
LG