Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зьменшыць ваенную прысутнасьць у Казахстане


МАСКВА. Расея абвясьціла, што зьменшыць сваю вайсковую прысутнасьць на касмадроме “Байканур” у Казахстане. Міністар абароны Сяргей Іваноў заявіў, што гэта неабходна, бо ваенных запускаў у космас з Байкануру робіцца ўсё меней. Для гэтых мэтаў расейскія вайскоўцы сталі выкарыстоўваць уласны касмадром Плесецк. Расея часова арандавала “Байканур” у Казахстана з 2004 г. да 2050 г. за 115 млн даляраў штогод. Касмадром налічвае 125 км даўжыні й 85 км шырыні ды абслугоўваецца з дапамогаю 80 тыс. супрацоўнікаў.
XS
SM
MD
LG