Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыя прынясе мір Іраку


БАГДАД. Ірацкі міністар замежных справаў Хашыяр Зэбары заявіў, што адхіленьне праекту Канстытуцыі Іраку на рэфэрэндуме 15 кастрычніка прывяло б да хаосу ў краіне. “Канстытуцыя надасьць легітымнасьць новым уладам, пакалдзе канец збройным нападам і прывядзе да стабільнасьці”, -- лічыць Зэбары. У суботу група суніцкіх лідэраў пераконвала выбарцаў адхіліць праект канстытуцыі, які прывядзе, на іхную думку, да распаду краіны. Паводле заканадаўства, праект ня будзе прыняты, калі больш за дзьве траціны выбарцаў як найменш з трох з 18-ці правінцыяў Іраку яго адпрэчаць. Прыкладна 15 млн. 700 тысячаў чалавек маюць права голасу. Усяго ў Іраку – 26 млн. чалавек. На пэрыяд выбараў у Іраку абвешчаны камэнданцкі час.
XS
SM
MD
LG