ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія ўзброеныя сілы застрэлілі аднаго з трох палестынскіх ваеўнікоў на Заходнім Беразе Ярдану ля гораду Наблус. Гэтыя тры ваеўнікі мелі заданьне нападаць на ізраільскія войскі, каб адпомсьціць за забітых у пачатку месяца на заходнім беразе ваеўнікоў з групоўкі “Брыгада пакутнікаў Аль-Аксы”.