Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ў Баку жостка разагнала акцыю


БАКУ. Паліцыя зьбіла некалькі дзясяткаў і арыштавала каля сотні прыхільнікаў апазыцыі, якія спрабавалі сабрацца ў цэнтры Баку ды запатрабаваць гарантыяў справядлівых парлямэнцкіх выбараў 9 лістапада. Паліцыянты білі дэманстрантаў гумовымі дручкамі. Зьбіты прынамсі адзін зь лідэраў апазыцыі. Апазыцыйны блёк “Свабода”, які аб’ядноўвае “Дэмакратычную партыю”, “Мусават” і Народны фронт Азэрбайджану” апошні месяц падвяргаюцца рэпрэсіям з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG