Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнагорыя хоча незалежнасьці


МІЛАЦЭР. Сэрбія-Чарнагорыя. Прэзыдэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч папрасіў АБСЭ прыняць удзел у падрыхтоўцы да рэфэрэндуму па пытаньні незалежнасьці Чарнагорыі ад Сэрбіі. Джуканавіч лічыць, што ўдзел АБСЭ дапаможа дасягнуць высокіх дэмакратычных стандартаў галасаваньня, заплянаванага на наступны год. Сэрбія й Чарнагорыя – рэспублікі, якія засталіся ў зьвязе пасьля распаду Сацыялістычныя фэдэратыўнай рэспублікі Югаславія, у якую ўваходзілі 6 рэспублік, 4 зь якіх цяпер – незалежныя краіны. За апошнія гады насельніцтва Чарнагорыі пачало выказвацца за нацыянальную дзяржаву, і прэзыдэнт Джуканавіч палічыў, што яе ўзьнікненьне ўмацуе рэгіянальную стабільнасьць.
XS
SM
MD
LG