Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць адміністрацыі Кучмы й яго самога адкрытая крымінальная справа


КІЕЎ. Генэральная пракуратура Ўкраіны распачала крымінальную справу супраць супрацоўнікаў адміністрацыі былога прэзыдэнта Ўкраіны і самога Леаніда Кучмы – у рамках расьсьледаваньня забойства журналіста Георгія Гангадзэ. Кучму вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў – у прыватнасьці, звальненьні генэральнага пракурора Ўкраіны Сьвятаслава Піскуна. Па вэрсіі сьледзтва, гэта зашкодзіла якасьці й аб’ектыўнасьці расьсьледаваньня. Георгія Гангадзэ забілі ўвосень 2000 г. Тады ўкраінская апазыцыя зьвінаваціла Кучму й ягоных паплечнікаў у арганізацыі забойства.
XS
SM
MD
LG