Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы -- выбары прэзыдэнта


ВАРШАВА. Палякі абіраюць сабе сёньня новага прэзыдэнта з 12 кандыдатаў. Толькі двое зь іх маюць рэальныя шанцы – Дональд Туск, за якім стаяць дзелавыя колы Польшчы і кансэрватар Лех Качыньскі. Зарэгістравана 30 млн. выбарцаў, выбарчыя ўчасткі адчыненыя да 21-ай галдзіны па менскім часе. Папярэднія вынікі стануць вядомыя позна вечарам. Партыі “Грамадзянская плятформа” ды “Права й справядлівасьць” Качынскага амаль пароўну падзялілі перамогу на парлямэнцкіх выбарах два тыдні таму і цяпер вядуць перамовы аб кааліцыйным кіраваньні дзяржаваю. Чакаецца, што сёньня ніводзін з кандыдатаў не набярэ неабходнай колькасьць галасоў, і спатрэбіцца другі тур выбараў 23 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG