Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гуманітарная катастрофа ля мараканска-гішпанскай мяжы


ЭЛЬ АКВІНА-СОЎАТАР. Сотні афрыканцаў знаходзяцца ў жахлівых умовах у мараканскай пустэльні. Сілы бясьпекі сагналі іх туды пасьля таго, як яны спрабавалі незаконна пранікнуць на тэрыторыю Эўразьвязу у гішпанскія анклявы, што аддзеленыя ад Марока межамі. Агенцыя “Франс Прэс” паведамляе, што ўцекачы ня маюць ані ежы, ані вады. Некалькіх імігрантаў забілі мараканскія паліцыянты пры спробе тых пераадолець мяжу. Гішпанскія ўлады адсылаюць назад многіх імігрантаў, якія ўсё д прабраліся празь мяжу. Эўразьвяз і ААН заявілі, што даслалі місію ў Марока, каб дасьледаваць праблему. Можа стацца, што некаторыя імігранты маюць права на прытулак. МАДРЫД. Гішпанскія праваабаронцы выступілі супраць высылкі ў Марока нелегальных імігрантаў з Афрыкі, бо іхнаму жыцьцё ў гэтай арабскай краіне пагражае небясьпека.
XS
SM
MD
LG