Дзень 7 кастрычніка, за тыдзень да Пакрова, у Беларусі традыцыйна зьвязвалі з надыходам “бабінага лета” – спакойнага, пагоднага надвор’я, якое ўвасабляе ціхае шчасьце бабуляў.
7 кастрычніка 1897 году ў Вільні быў створаны “Бунд” – усеагульны габрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расеі. “Бунд” быў пралетарскай і адначасова нацыянальнай габрэйскай арганізацыяй. Ужо праз паўгода пасьля ягонага стварэньня ў Менску пры садзеяньні “Бунда” пройдзе першы зьезд РСДРП, у склад якой “Бунд” увойдзе аўтаномнай часткай.
7 кастрычніка 1788 году нарадзіўся беларускі мовазнаўца Іван Насовіч. Ён прыйшоў на сьвет у вёсцы Гразівец цяперашняга Чавускага раёну. Акурат перад напалеонаўскім нашэсьцем скончыў Магілёўскую духоўную сэмінарыю, а пасьля вайны працаваў у духоўных і дваранскіх вучэльнях па ўсёй Беларусі, адначасова зьбіраючы прыклады жывое беларускае мовы, якія потым складуць унікальны “Слоўнік беларускае мовы”. Апроч гэтага слоўніка, Насовіч выдаў зборнікі народных песень, прыказак і загадак.
Таксама сёньня сьвяткуе свой дзень нараджэньня расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін. Ён нарадзіўся ў 1952 годзе.
Цяпер – пра каляндар заўтрашняе суботы.
8 кастрычніка 1500 году беларускі горад Браслаў атрымаў прывілей на магдэбурскае права.
А 8 кастрычніка 1586 году ў Вільні выходзіць у сьвет першая друкаваная граматыка беларускае мовы. Зьявілася яна ў славутай друкарні Кузьмы і Лукаша Мамонічаў, як пазначана ў пасьляслоўі, на просьбу жыхароў сталіцы Вялікага Княства Літоўскага.
8 кастрычніка 1917 году выйшаў у сьвет першы нумар газэты “Беларуская Крыніца“. Гэтаму выданьню хрысьціянскіх дэмакратаў было наканаванае адносна доўгае жыцьцё, а таксама ўнікальная роля ў разьвіцьці нацыянальнае ідэі і культуры. Пачала “Беларуская Крыніца“ выходзіць у Петраградзе, пасьля адзін нумар яе выйшаў у Менску -- у 18-м годзе, а ўся наступная гісторыя выданьня зьвязаная зь Вільняй. Спыніла газэта свой выхад улетку 1940-га году, калі амаль усе віленскія беларускія дзеячы былі адпраўленыя на расстрэл або ў ГУЛАГ.
8 кастрычніка 1967 году балівійскія вайскоўцы забілі палымянага рэвалюцыянэра і культавую постаць моладзі 1960-х Эрнэста Чэ Гевару. Дзень ягонае гібелі і сёньня афіцыйна адзначаецца на Кубе.
8 кастрычніка 1831 году ў маёнтку Дудзічы цяперашняга Пухавіцкага раёну нарадзіўся Міхал Ельскі, скрыпач і кампазытар. Ельскі пасьпяхова канцэртаваў у Менску і Вільні, у Польшчы і Нямеччыне. Напісаў каля 100 музычных твораў, у якіх выкарыстаў народныя мэлёдыі, занатаваныя ім у ваколіцах Дудзічаў.