Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязень Івацэвіцкай калёніі Валер Леванеўскі зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд


Алег Грузьдзіловіч, Менск Валер Леванеўскі зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай выправіць становішча, якое склалася са скаргамі беларускіх вязьняў. Прадпрымальнік, спасылаючыся на ўласны прыклад, сьцьвярджае, што не працуе норма Канстытуцыі, паводле якой грамадзянін Беларусі мае права абскардзіць у судзе любое накладзенае на яго пакараньне.

“Сёлета і летась бацьку каралі нібыта за парушэньне турэмнай дысцыпліны, на гэтай падставе яму адмовілі ў амністыі, аднак Івацэвіцкі раённы і Берасьцейскі абласны суды ня сталі разглядаць ягоных скаргаў. З судоў адказалі, што такія справы не ўваходзяць ў іх кампэтэнцыю. А на зварот бацькі ў Вярхоўны суд дагэтуль няма адказу”, — паведаміў Радывё Свабода сын вязьня Ўладзімер Леванеўскі.

У Канстытуцыйным судзе Беларусі не паведамілі, ці атрыманая там скарга Валера Леванеўскага. Пры гэтым у судзе нагадалі, што скаргі асобных грамадзянаў Канстытуцыйны суд не разглядае.

Лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі летась быў асуджаны да 2 гадоў зьняволеньня за паклёп на прэзыдэнта, які суд убачыў ва ўлётцы з заклікам да мітынгу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG