Упершыню за час існаваньня Беларускай лігі КВЗ гульні камандаў будзе трансьляваць “Сталічнае тэлебачаньне”. Запіс паўфіналу Эўралігі з удзелам беларускіх і расейскіх камандаў заплянаваны ўжо на панядзелак. Старшыня праўленьня грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі КВЗ” Андрэй Мукавозчык кажа, што іх аўдыторыя аб’ектыўна зьменшыцца, паколькі ўстойлівы прыём сыгналу “СТВ” ёсьць толькі ў Менскай вобласьці.
Яшчэ на пачатку лета спадар Мукавозчык скардзіўся, што сетка новага тэлесэзону Першага каналу, дзе шмат гадоў былі прапісаныя студэнцкія каманды, складаецца без удзелу “вясёлых і знаходлівых”. У кулюарных размовах жаданьне вывесьці беларускі КВЗ за рамкі тэлевізіі наўпрост зьвязвалася з прыходам на пасаду намесьніка кіраўніка БТ аўтара шматлікіх прапагандысцкіх фільмаў Юрыя Азаронка. Студэнцкія “вольнасьці” ўдзельнікаў КВЗ часта не адпавядалі фармату ідэалягічнай дазволенасьці. У кожным разе, перамовы з тэлевізійным кіраўніцтвам не далі ніякага плёну, кажа Андрэй Мукавозчык.
(Мукавозчык: ) “Паколькі БТ ніякім чынам не зьмяніла сваёй пазыцыі, то пачаўся пошук іншага варыянту. Увогуле, з тэлевізійным кіраўніцтвам было некалькі сустрэчаў, і ў часе апошняй была канчаткова пацьверджана пазыцыя тэлебачаньня: патрабаваньні зафіксаваныя, ніякіх саступак ня будзе. На гэтым нашае супрацоўніцтва скончылася. Прынамсі, на пэрыяд дзеяньня дамовы са “Сталічным телебачаньнем” іншых варыянтаў быць ня можа. А дамова падпісаная на ўвесь сэзон Эўралігі, гэта як мінімум на год. Наступным летам будзем глядзець, як і што атрымліваецца”.
Фармальнай падставай да скасаваньні дамовы стала нараканьне, што, маўляў, перадача не прыносіць прыбытку, як іншыя забаўляльныя праграмы (у якасьці прыкладу называлася “Лято”). Аднак праўленьне КВЗ перакананае: пад выглядам фінансавых умоваў праграму папросту прыбралі. Андрэй Мукавозчык расказаў, што апошнім часам выстаўлялі ўмовы, якія загадзя не маглі быць прымальныя. Прыкладам, за кожную новую праграму трэба было перавесьці 10 мільёнаў рублёў на рахунак тэлебачаньня. “Самім праграму зрабіць, і за гэта яшчэ заплаціць. Гэта ня ёсьць “фінансавымі ўмовамі”, перакананы Мукавозчык.
На пачатку году тэлевэрсія КВЗ была прызнаная пераможцай конкурсу “Тэлевяршыня” ў намінацыі “Найлепшая забаўляльная праграма краіны” на Першым нацыянальным канале. Аднак неўзабаве фаварыты глядацкага рэйтынгу апынуліся сярод аўтсайдэраў. Нягледзячы на тое, што беларускі КВЗ існуе паводле ўзору расейскага “Клуба веселых и находчивых”, Андрэй Мукавозчык перакананы, што КВЗ — тое нямногае, чым краіна можа ганарыцца: беларускія каманды ўстойліва значацца сярод фаварытаў Міжнароднай Лігі Клюбаў вясёлых і знаходлівых.
Цэнзураваць “вясёлых і знаходлівых” пачалі яшчэ летась. Першымі ахвярамі сталі кіраўнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту — прарэктар у выхаваўчай працы Рэгіна Венцэль і яе намесьнік Іван Кіцун былі звольненыя за тое, што студэнты паспрабавалі падлічыць заробак прэзыдэнта Беларусі. Пасьля гэтага выпадку ўсіх паставілі перад фактам: сцэнары перад выступамі мусяць прайсьці ідэалягічную экспэртызу ў адміністрацыях навучальных установаў.