Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер ФРГ прыбывае ў Санкт Пецярбург на дзень нараджэньня Пуціна


САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ: Канцлер ФРГ Гэрхард Шрэдэр накіраваўся з двухдзённым візытам у Расею для перамоваў з прэзыдэнтам Пуцінам. Сёньня, Пуцін адзначае дзень нараджэньня. Яму споўнілася 53 гады. Паводле Крамля, бакі абмяркуюць супрацоўніцтва ў галінах эканомікі і энэргэтыкі, а таксама палітычную сытуацыю ў ФРГ пасьля нявырашаных парлямэнцкіх выбараў. Апошні раз Пуцін і Шрэдэр сустрэліся 8 верасьня ў Бэрліне, дзе яны падпісалі дамову аб пабудове газаправоду пад дном балтыйскага мора, якім Расея хоча пастаўляць газ ў Нямеччыну. Праект мае каштаваць 5 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG