ЛЁНДАН: Прэзыдэнт Іраку Джалал Талабані абмеркаваў сёньня з прэм’ерам Вялікай Брытаніі Тоні Блэрам пытаньне рэфэрэндуму ў справе новай Канстытуцыі. Талабані адзначыў, што ў сувязі з эскаляцыяй гвалту перад рэфэрэндумам 15 кастрычніка, прысутнасьць брытанскіх і амэрыканскіх сілаў ў Іраку “ абсалютна неабходная”.
“ Тым, хто заклікае да вываду войскаў з Іраку я кажу: вы хочаце адмовіцца ад прысутнасьці міжнародных сілаў, але тэрарысты ( ўсё яшчэ) застаюцца там”.
Тоні Блэр заявіў, што брытанскія сілы застануцца ў Іраку датуль, пакуль будзе гэтага хацець ірацкі ўрад.