ЕРУЗАЛІМ: Вярхоўны Суд Ізраілю забараніў практыку скарыстоўваньня цывільных палестынцаў ў якасьці жывых шчытоў падчас рэйдаў супраць паўстанцаў. Паводле суду, такая практыка ізраільскай арміі пярэчыць міжнароднаму праву. Армія скарыстоўвала жывыя шчыты, каб прымусіць палестынскіх баевікоў здацца. Вярхоўны суд прыняў гэтае рашэньне ў адказ на просьбу з боку праваабарончых арганізацыяў.